Нягледзячы на рост статыстыкі інфікаваных каранавірусам у Беларусі, беларуская фэдэрацыя футболу не зьбіраецца прыпыняць нацыянальнае першынства.
У наступныя выходныя пройдуць матчы чацьвёртага туру.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 327 замест 3273. На футбол у Беларусі ходзіць у дзесяць разоў менш заўзятараў, чым летасьАкрамя таго, 8 красавіка будуць згуляныя два паўфінальныя матчы Кубку Беларусі. Мазырская «Славія» прыме барысаўскі БАТЭ, а берасьцейскае «Дынама» згуляе з салігорскім «Шахцёрам».
Арганізаваныя заўзятары гэтых клюбаў ужо абвесьцілі, што ўстрымаюцца ад наведваньня фанацкіх сэктараў у сувязі з пагрозай заражэньня.
Тым часам 16 красавіка стартуе футбольны чэмпіянат Беларусі сярод жаночых камандаў. Празь дзень пасьля гэтага пачнецца сэзон у першай і другой мужчынскіх лігах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Футбол падчас каранавірусу. Як падзеляць грошы ад продажу тэлеправоў на чэмпіянат БеларусіШэраг замежных тэлекампаній набылі правы на трансьляцыю матчаў у элітным дывізыёне чэмпіянату Беларусі.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ