У Злучаных Штатах Амэрыкі за апошнія 24 гадзіны было зарэгістравана 1939 сьмерцяў ад COVID-19. Гэта самы трагічны дзень у ЗША з пачатку эпідэміі.
Асабліва кепская сытуацыя ў штаце Нью-Ёрк. Там амаль 5,5 тысячы чалавек загінулі ад каранавірусу.
«Мы гаворым пра лічбы, але гэта сотні людзей. За статыстыкай хаваюцца нечыя маці, бацька, сястра, брат. Гэта прычына вялікага болю і суму для жыхароў Нью-Ёрку», — заявіў на прэсавай канфэрэнцыі губэрнатар Эндру Куома.
Паводле афіцыйных зьвестак, па стане на вечар аўторка каля за 400 000 амэрыканцаў заразіліся COVID-19, зь іх больш 12 000 чалавек памерлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп прыгразіў скараціць фінансаваньне Сусьветнай арганізацыі здароўя