Сваімі сіламі каманда «Хакерспэйсу» стварае за дзень да 300 абаронных сродкаў: шчыткі, маскі, камбінэзоны. Гэта неабыякавыя айцішнікі, які вырашылі дапамагаць мэдыкам падчас пандэміі. Свабода паглядзела, як уладкаваная вытворчасьць у іхняй «штаб-кватэры».
Праект «COVID-19. Call for DIY» — гэта самы маштабны праект у гісторыі «Хакерспэйсу».
«Усё пачалося з рассылкі нью-ёрскага „Хакерспэйсу“. Там кінулі кліч: „Давайце дапамагаць лекарам 24/7“», — кажа Сяргей Ісачанка, адзін з ініцыятараў праекту. — «Мы знайшлі некалькі дызайнаў шчыткоў, адаптавалі распрацоўку і прадумалі свой дызайн».
Пасьля першых публікацый у мэдыя «Хакэрспэйсу» пачалі прапаноўваць дапамогу. «Усё пачало расьці, нібы сьнежны камяк», — кажа Сяргей. Да праекту далучылася больш за паўсотні валянтэраў.
Цяпер да ініцыятывы можа далучыцца кожны ўладальнік 3D-прынтэра: усе зыходнікі для друку ёсьць у адкрытым доступе.
Мэдыкі і шпіталі, якім патрэбныя сродкі засьцярогі, могуць пакінуць заяўку тут.
Валянтэры могуць далучыцца да праекту тут.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларусы дапамагаюць мэдыкам і адзін аднаму падчас каранавірусу. Дадаліся новыя магчымасьціШто трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ