WhatsApp абмежаваў перасылку паведамленьняў у чаты з пяці да аднаго для барацьбы з распаўсюджваньнем ілжывай інфармацыі пра каранавірус, паведамляецца ў блогу кампаніі.
Аб усіх непраўдзівых паведамленьнях пра вірус кампанія прапанавала паведамляць у спэцыяльны Інфармацыйны цэнтар WhatsApp.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як дзяржаўныя мэдыя маніпулююць інфармацыяй пра каранавірусРаней, у студзені 2019 года, WhatsApp ужо абмяжоўваў перасылаемыя паведамленьні да пяці чатаў адначасова, з той жа мэтай - абмежаваць распаўсюд фэйкаў.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 21 сакавіка загадаў старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Валерыю Вакульчыку праманіторыць тэлеграм-каналы і сайты, якія публікуюць фэйкі пра распаўсюд каранавірусу ў Беларусі. Пра гэта пісаў тэлеграм-канал «Пул Первого».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінінфармацыі папярэдзіла СМІ за фэйк пра сьмерць ад каранавірусу