Мы сабралі для вас галоўныя навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 6 красавіка.
- На вечар 6 красавіка ў сьвеце зафіксавалі больш за 1,329 мільёна выпадкаў COVID-19. Ад хваробаў, якія выклікаў новы каранавірус, у сьвеце памерлі 73 842 чалавек.
- «Нетэатральная маска». Швейны цэх Купалаўскага тэатру пачаў рабіць маскі для менскай лякарні
- Краіна на карантыне без карантыну. Чыноўнікі вядуць прыёмы дыстанцыйна, але настаўнікі ходзяць на працу
- Хворая на каранавірус дырэктарка лунінецкага «Эўраопта» не змагла трапіць у шпіталь у сваім горадзе
- Японія на месяц увядзе надзвычайнае становішча
- Мінздароўя сэртыфікавала беларускія экспрэс-тэсты для дыягностыкі каранавірусу
- У Горадні пачалі апрацоўваць антысэптыкам аўтобусы і тралейбусы
- У Казахстане кожны пяты заражаны COVID-19 — мэдык
- Пасьля Вялікадня запрацуюць невялікія крамы. Канцлер Аўстрыі анансаваў зьмякчэньне абмежаваньняў
- Чэмпіянат Беларусі ў міні-футболе прыпынілі да 25 красавіка. Вялікі футбол працягваецца
- Агучаныя чатыры сцэнары разьвіцьця пандэміі каранавірусу ў Беларусі
- У Менску восем дзён будуць перакрываць вуліцы для падрыхтоўкі параду на Дзень Перамогі
- Украіна зрабіла больш жорсткімі абмежаваньні ў рамках барацьбы з СOVID-19
- Сьмяротнасьць ад каранавірусу ў Беларусі і ў суседзяў. Адной карцінкай
- «Мы не камэнтуем». Працягвае працу санаторый «Пралеска», пасьля лячэньня ў якім памёр чалавек з каранавірусам
- З 1 красавіка рэзкі рост. Каранавірус у Беларусі адным графікам
- Ужо 13 памерлых. У Беларусі пацьвердзілі 700 выпадкаў каранавірусу
- Індыя ператварае цягнікі ў шпіталі. Упершыню за 167 гадоў чыгунку закрыюць
- За пяць дзён валянтэры кампаніі ByCovid-19, створанай для дапамогі беларускім мэдыкам, сабралі больш за 160 тысяч рублёў
- «Жахлівая ўспышка гвалту ў сем’ях» адбылася на фоне карантынаў, — генэральны сакратар ААН
- У Нямеччыне чацьвёрты дзень запар падае колькасьць новых інфэкцыяў
- Прэм’ер-міністар Ірляндыі ў часе пандэміі ўспомніць першую прафэсію і раз на тыдзень будзе працаваць лекарам
- Беларусь і Расея спынілі чыгуначныя зносіны ў сувязі з пандэміяй каранавірусу
- Улады Беларусі паабяцалі дадатковую падтрымку мэдработнікам, якія працуюць з інфікаванымі COVID-19
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>