Урад Беларусі пашырыў пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія рэгулююцца Міністэрствам антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ). Адпаведная пастанова апублікаваная на сайце Савета Міністраў.
Паводле яе, ад 4 красавіка 2020 году ў пералік тавараў, цэны на якія рэгулюе МАРГ, дадаткова ўнесеныя:
- мясныя і рыбныя кансэрвы,
- сухое малако,
- кава,
- пітная вада ў бутэльках,
- цьвёрдае туалетнае і гаспадарчае мыла,
- запалкі,
- жаночыя гігіенічныя пракладкі і дзіцячыя падгузьнікі,
- туалетная папера,
- сродкі абароны органаў дыханьня (маскі),
- дэзінфікуючыя (антыбактэрыяльныя, антысэптычныя) сродкі (у тым ліку гелі і спрэі).
Пералічаныя Саўмінам тавары супадаюць са сьпісам тавараў, які МАРГ яшчэ ў сярэдзіне сакавіка накіравала ў крамы раздробнага гандлю, забараніўшы рэкляму гэтых тавараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прыгразіў вярнуць фіксаваныя цэны на сацыяльна значныя прадукты харчаваньняУ канцы лютага Лукашэнка прыгразіў вярнуць фіксаваныя цэны на сацыяльна значныя прадукты харчаваньня.
У 2016 годзе са сьпісаў «сацыяльна значных тавараў», цэны на якія рэгулявала Міністэрства гандлю, выключылі ўсе пазыцыі — каб зьнізіць адміністрацыйнае рэгуляваньне цэнаўтварэньня. З гэтага часу міністэрства можа рэгуляваць цэны на гэтыя тавары толькі пры неабходнасьці для «выключэньня значнага росту цэнаў пры ажыцьцяўленьні аналізу сытуацыі на харчовым рынку» і толькі 90 дзён на год. Сьпіс тавараў нязьменны з 2014 году, цалкам ён апублікаваны тут.
У жніўні 2019 году сьпіс «сацыяльных» тавараў пашырылі. Да сьпісу дадалі
- пшанічны хлеб,
- батоны з пшанічнай мукі,
- цьвёрды і паўцьвёрды сыр,
- чорную гарбату,
- бульбу,
- буракі,
- моркву,
- капусту,
- цыбулю,
- агуркі,
- памідоры,
- манныя і прасяныя крупы,
- мясныя буйнакавалкавыя паўфабрыкаты і водрубы,
- вараныя каўбасы,
- сасіскі і сардэлькі.
Раней цэны на бульбу, буракі, моркву, капусту і цыбулю маглі рэгуляваць абласныя выканкамы і Менгарвыканкам, цяпер у іх гэтыя паўнамоцтвы адабралі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра высокія цэны і адсутнасьць тавараў у крамах можна паведаміць праз «гарачую лінію» Дзяржкантролю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Часнык па 15 рублёў, лімон — па 8,7. Крамы паднялі цэны, нягледзячы на пастанову ўраду ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветныя цэны на харчовыя тавары зьніжаюцца ў сувязі з каранавірусам