Швейны цэх кампаніі Symbal.by спыніў традыцыйную вытворчасьць і перайшоў на пашыў масак. Раней гэты цэх шыў пераважна адзеньне з нацыянальнай сымболікай, т у тым ліку зь бел-чырвона-белым сьцягам і «Пагоняй».
Сымбалі — катэгорыя важная. Я б сказаў, жыцьцеўтваральная для нацыі. Але ключавое паняцьце тут — «жыцьцё».
І зараз — трэба ратаваць чалавечыя жыцьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларусы дапамагаюць мэдыкам і адзін аднаму падчас каранавірусу. Дадаліся новыя магчымасьціТым часам, у Гомлі зьбіраюцца ўзводзіць 60-мэтровую мачту для сьцяга, яна абыдзецца — мінімальна —- у паўтара мільёна рублёў.
Я цяпер не кажу пра пытаньне легітымнсьці чырвона-зялёнага сьцяга, рэфэрэндум па якім 25 гадоў таму прайшоў з парушэньнямі Канстытуцыі і законаў.
Кажу пра прыярытэты. Праціўнікі праекту зьвяртаюць увагу, што ў Гомлі доўгі час ня могуць дабудаваць бальніцы, школы і лічаць такія затраты нерацыянальнымі ва ўмовах дэфіцыту гарадзкога бюджэту. Між іншым, на плошчы ўжо ёсьць аж тры мачты.
Жыхары Гомлі сабралі на гэты момант 4 з паловай тысячы подпісаў, каб спыніць будаўніцтва.
Але абласныя ўлады адказалі, што ў грамадзкім меркаваньні яны патрэбы ня маюць.
У свой час улады (і пры камуністах, і пры Кебічу, і пра Лукашэнку) папракалі прыхільнікаў нацыянальнай сымболікі — «Вам бы толькі сьцяжкі, а хто будзе клапаціцца пра людзей?».
Гэтымі днямі мы, здаецца, маем красамоўны адказ на такі папрок.
Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нетэатральная маска». Швейны цэх Купалаўскага тэатру пачаў рабіць маскі для менскай лякарні