Мы сабралі для вас галоўныя навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 5 красавіка.
- У Італіі напярэдадні зафіксаваная 681 сьмерць ад COVID-19, гэта найменшы паказьнік за некалькі дзён. Ужо тры дні зьніжаецца колькасьць сьмерцяў і ў Гішпаніі. Напярэдадні іх было 674 — у параўнаньні з 809 у пятніцу.
- У Нью-Ёрку першы раз адбылося падзеньне сьмяротнасьці ад каранавірусу ў параўнаньні з папярэднім днём. 595 супраць 630
- У Беларусі пацьвердзілі 562 выпадкі каранавірусу і 8 сьмерцяў
- Як у Менску адзначалі Вербніцу падчас пандэміі. Фотарэпартаж
- Менскае мора ў нядзелю альбо самаізаляцыя па-беларуску. Фотарэпартаж
- Кіеўскі мітрапаліт, які заклікаў людзей не баяцца інфэкцыі і хадзіць у храмы, захварэў на каранавірус
- З пашырэньнем каранавірусу пусьцеюць рэчавыя рынкі ў вялікіх гарадах. Гандляры кажуць, што пратрымацца змогуць паўтара месяца і спадзяюцца на падтрымку дзяржавы.
- У Расеі вырашылі падлічыць жыхароў краіны, якія маюць імунітэт да каранавірусу
- Падчас падоўжаных канікулаў будуць працаваць дзіцячыя лягеры
- Сыстэма дае збоі. Мянчук расказаў Свабодзе, што яго бацькам давялося ісьці на платны агляд, каб пацьвердзіць пнэўманіі
- і трапіць у бальніцу
- Стала вядома яшчэ пра 2 сьмерці ад пнэўманіі ў Віцебску. Дачка адной з памерлых кажа пра пацьверджаны каранавірус
- Папа Францішак заклікаў людзей падчас пандэміі думаць не пра тое, чаго ім не хапае, але пра дабро, якое можна зрабіць іншым
- «Баімся, але ідзём». Горадня адзначыла Вербніцу падчас пандэміі. ФОТА
- Сотні студэнтаў мэдунівэрсытэту ў Менску зачынілі ў інтэрнаце — там пацьвердзілі выпадак каранавірусу
- За апошнія суткі ў Віцебскай вобласьці зарэгістравалі 5 новых выпадкаў каранавірусу
- Парушальнікаў самаізаляцыі ў Беларусі могуць прымусова шпіталізаваць