СМІ злавілі галоўную лекарку Шатляндыі на парушэньні ўласных заклікаў застацца дома. Яна адправілася ў свой другі дом у вёсцы.
Газэта The Scottish Sun апублікавала фатаздымкі Кэтрын Колдэрвуд з мужам і дзецьмі на шпацыры каля іхнага загараднага дома, прыкладна за 65 км ад іх галоўнай рэзыдэнцыі. Пазьней Колдэрвуд прызналася, што яна таксама была там у мінулыя выходныя.
Гэта відавочнае парушэньне забаронаў, уведзеных як брытанскім, так і шатляндзкім урадамі, якія дазваляюць выходзіць з дому толькі для неабходных пакупак, да лекара, на працу, калі гэта ня можа быць выканана дыстанцыйна, і для заняткаў спортам — але толькі аднаму або з чалавекам, зь якім жывеш.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шпіталізавалі хворага на COVID-19 прэм’ера БрытанііПершапачаткова Колдэрвуд папрасіла прабачэньня, але абвясьціла, што застанецца на сваёй пасадзе. Пасьля заяваў апазыцыі, што гэтага недастаткова, яна абвясьціла пра сваю адстаўку.