Выканкам Беларускай асацыяцыя міні-футболу (БАМФ) прыняў рашэньне перанесьці пачатак фінальнай стадыі чэмпіянату краіны на два тыдні — з 11 на 25 красавіка.
Як паведамляецца на сайце асацыяцыі, тры заключныя туры вырашана гуляць без гледачоў, што знайшло разуменьне ва ўсіх удзельнікаў першынства.
Двухкругавы турнір практычна завершаны. Два матчы — у Шчучыне і Сьветлагорску — перанесьлі і правядуць да пачатку плэй-оф.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Няма крытычнай сытуацыі». Футбольная фэдэрацыя не зьбіраецца спыняць чэмпіянат Беларусі20 красавіка выканкам БАМФ прааналізуе санітарна-эпідэміялягічную сытуацыю ў краіне і рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя, пасьля чаго прыме рашэньне аб аднаўленьні альбо далейшым прыпыненьні чэмпіянату краіны.
Фінальныя турніры сярод камандаў першай лігі таксама адносяцца на пазьнейшы тэрмін.
У той жа час на стадыёнах працягваюцца гульні, кіраўніцтва Беларускай фэдэрацыі футболу заяўляе, што ня бачыць падставаў, каб пры адсутнасьці карантыну спыняць матчы найвышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі.