Урад Польшчы рыхтуе новыя правілы для лекараў і іншых службаў, якія павінны дапамагчы ў барацьбе з каранавірусам, паведамляе Польскае радыё.
У Міністэрстве аховы здароўя паведамілі, што ўсіх лекараў пачнуць масава страхаваць на выпадак, калі яны ці чальцы іхных сем’яў заразяцца каранавірусам. Выдаткі на дадатковае страхаваньне мэдыкаў пакрые Міністэрства аховы здароўя.
У ведамстве таксама нагадалі, што, згодна з палажэньнямі пакета ўрадавай дапамогі «Антыкрызісны шчыт», лекары, якія захварэюць падчас эпідэміі, атрымаюць дапамогу ў памеры 100% іх зарплаты. Раней у Нацыянальным фондзе аховы здароўя паведамілі пра гарантаваны бясплатны доступ мэдпэрсаналу да тэставаньня на каранавірус.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нямеччыне чацьвёрты дзень запар падае колькасьць новых інфэкцыяўНа сёньняшні дзень у Польшчы выяўлены 4021 выпадак заражэньня каранавіруснай інфэкцыяй, 98 хворых памерлі.