У ЗША палітык адмовіўся ад удзелу ў прэзыдэнцкай гонцы

Лінкальн Чэйфі

Былы губэрнатар Род-Айлэнда і экс-сэнатар Лінкальн Чэйфі адмовіўся ад барацьбы за пасаду прэзыдэнта ў якасьці кандыдата ад Лібэртарыянскай партыі.

Чэйфі напісаў у Facebook у нядзелю, што ён будзе «дапамагаць іншым лібэртарыянцам, якія балятуюцца на выбарныя пасады».

Ён сказаў, што яго кампанія зьмянілася з прычыны пандэміі каранавірусу, але ён пасьпяхова перайшоў да віртуальных кантактаў.

Летась Чэйфі пераехаў у Ваёмінг і ўступіў у Лібэртарыянскую партыю. Ён быў рэспубліканцам ў амэрыканскім Сэнаце, але стаў незалежным пасьля паразы на выбарах у 2006 годзе. Жыхары Род-Айлэнда выбралі яго губэрнатарам у 2010 годзе, калі ён балятаваўся ў якасьці незалежнага кандыдата, але, ужо знаходзячыся на пасадзе, ён стаў дэмакратам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус. Заразіліся амаль 1,3 мільёна, чвэрць зь іх у ЗША

У 2015 годзе ён абвясьціў аб вылучэньні кандыдатуры на пасаду прэзыдэнта ад дэмакратаў, аднак яго перадвыбарчая кампанія была нядоўгай.