Упершыню за 167 гадоў у Індыі прыпынілася праца чыгункі. Да 14 красавіка 20 тысяч старых саставаў ператвораць у аддзяленьні для людзей, інфікаваных каранавірусам.
За першыя два тыдні падрыхтуюць 5000 філіялаў. Кожны вагон зможа разьмясьціць 16 пацыентаў, мэдсясьцёр і абсталяваньне.
Індыйская чыгуначная сетка зьяўляецца чацьвёртай па велічыні ў сьвеце. Гэта найбуйнейшы працадаўца ў краіне. Нягледзячы на тое, што ў Індыі зарэгістравалі толькі 4288 выпадкаў каранавіруса і 117 выпадкаў сьмерці, мабільныя палаты змогуць падтрымаць сыстэму аховы здароўя ў выпадку рэзкага павелічэньня захваральнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нямеччыне чацьвёрты дзень запар падае колькасьць новых інфэкцыяўДа эпідэміі ў Індыі штодня перамяшчалася больш за 20 000 цягнікоў, якія абслугоўвалі 7 349 станцый. Локдаўн краіны, уведзены ўладамі, прывёў да таго, што больш за 68 000 км маршрутаў адмянілі. У Індыі працуюць толькі грузавыя цягнікі.