Саўка ды Грышка пра парад і футбол падчас эпідэміі каранвірусу

Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра тое, як рэагаваць на эпідэмію каранавіруснай інфэкцыі і ці варта скасаваць парад 9 траўня і футбольны чэмпіянат.

Грышка:
Напрошваецца ў словы мат...
Які парад-чэмпіянат?!
Няўжо не разумееш ты?
Тут трэба жорсткі карантын!

Саўка:
Усё атлічна!
Спакойна, Грыша!
Паніку ты ня сей!

Напляваць, на вірус напляваць!
У футбол прадоўжым мы іграць!
А яшчо мы правядзём парад.
Я так рад, ой, Грыша, я так рад!

Грышка:
Куды нясе, куды вас прэ?
Усім сядзець па хатах трэ!
Няўжо не разумее ён,
Што ўжо ня час на стадыён?