Прыкладна ў 15% катоў у кітайскім горадзе Ўхань выяўлены новы каранавірус SARS-CoV-2. Пра гэта гаворыцца ў папярэдняй навуковай публікацыі электроннай бібліятэкі bioRxiv.
Аднак з гэтага кароткага прэпрынту не вынікае, ці можа ад катоў і жывёл заразіцца чалавек.
Днямі паведамлялася, што ў Ганконгу ў ката і двух сабак таксама ў арганізьме знойдзены новы каранівірус. Але пераканаўчых доказаў, што гэтыя хатнія жывёлы небясьпечныя для чалавека, пакуль не апублікавана. Дасьледаваньні працягваюцца.
Тым ня менш, як паведамляе BBC, у кітайскім горадзе Шэньчжэнь улады ужо забаранілі есьці і катоў, і сабак. Шэньчжэнь стаў першым горадам у краіне, дзе з гэтага часу забаронена прадаваць і ўжываць у ежу мяса катоў і сабак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Bloomberg: Выведка ЗША лічыць, што Кітай схаваў сапраўдныя лічбы COVID-19
У лютым кітайскія ўлады забаранілі продаж і ўжываньне ў ежу дзікіх жывёл, паколькі мяркуецца, што культура ўжываньня іх мяса ў ежу стварыла ўмовы для зараджэньня новым каранавірусам, які выклікае хваробу COVID-19.
Але цяпер Шэньчжэнь забаранілі есьці мяса і хатніх сабак і катоў. Закон уступіць у сілу 1 траўня 2020 году.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ