Паводле найноўшых дадзеных, Швайцарыя правяла 1 510
тэстаў на COVID-19 на 100 000 чалавек, што амаль у 10 разоў болей,
чым у Францыі. Вось параўнальныя зьвесткі зь іншых краінаў,
дзе вывілі найбольш выпадкаў заражэньня каранавірусам.
Для параўнаньня мы выбралі краіны з найбольшай колькасьцю пацьверджаных выпадкаў заражэньня каранавірусам.
У Беларусі, паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, на 1 красавіка было праведзена больш за 32 тысячы тэстаў, або 340 на 100 000 жыхароў краіны (усяго ў Беларусі, паводле папярэдніх вынікаў апошняга перапісу, у кастрычніку 2019 году пражывалі 9 413 446 чалавек).