У Азэрбайджане з 5 красавіка становіцца больш жорсткім рэжым карантыну з прычыны пандэміі. Выходзіць на вуліцу можна будзе толькі пасьля адпраўкі SMS-паведамленьня з мэтай выхаду. Паведамленьні трэба будзе адпраўляць у апэратыўны штаб пры ўрадзе краіны.
Паведамленьні будуць адпраўляцца на бясплатны нумар 8103. Улады дазваляюць выходзіць толькі з трох прычынаў:
- візыт да лекара;
- купля прадуктаў ці лекаў, візыт у банк ці на пошту;
- пахаваньне блізкага сваяка;
На візыт да лекараў адводзіцца 2 гадзіны, перасоўвацца можна ў межах раёну і гораду, дазвол на куплю харчоў таксама даецца на 2 гадзіны, але яго можна атрымліваць толькі раз на дзень.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Славенская дзяржава аплоціць 80% заробку вымушаным часова не працавацьУ адказ чалавеку павінна прыйсьці SMS-паведамленьне, у якім будзе паказаны час, на працягу якога ён можа пакінуць дом. Пакуль такое паведамленьне не атрымана, выходзіць з кватэры нельга: за гэта будуць штрафаваць. Паведамленьне таксама будзе зарэгістраванае на пляншэтах, якія будуць у супрацоўнікаў паліцыі.
Без адпраўкі SMS — на падставе службовага пасьведчаньня — з дому змогуць выходзіць чальцы кіраўніцтва краіны, дэпутаты парлямэнту, некаторыя катэгорыі службоўцаў дзяржаўнай адміністрацыі, журналісты.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ