Пакет дапамогі эканоміцы на суму ў 3 мільярды эўра прыняў парлямэнт у Любляне. Прэм’ер Славеніі Янэз Янша абяцаў у бліжэйшыя тыдні прадставіць яшчэ ня менш за дзьве праграмы дапамогі, паведамляе DW.
Гэтыя сродкі дапамогуць прадпрыемствам i грамадзянам справіцца зь фінансавымі наступствамі пандэміі. У ліку іншага дзяржава возьме на сябе 80 адсоткаў выдаткаў на заробак для тых, хто вымушаны часова не працаваць, і на працягу двух месяцаў будзе кампэнсаваць дадатковыя выдаткі на заработную плату для тых грамадзян, якія працягваюць працаваць. Для асобных прадпрыемстваў і самазанятасьці прадугледжана выплата базавай дапамогі на суму ад 350 да 700 эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грошы, аплікацыі, гарачыя лініі. Як ўрады ў Эўропе дбаюць пра грамадзян падчас пандэмііДля студэнтаў, пэнсіянэраў і асоб, якія атрымліваюць сацыяльную дапамогу, выплаты будуць захаваныя або нават павялічаныя.
Славенія — краіна-сябра Эўразьвязу з 2004 году, а з 2007 году ўваходзіць у эўразону. Паводле апошніх дадзеных, у гэтай балканскай краіне з насельніцтвам больш за 2 млн чалавек заразіліся каранавірусам 897 грамадзян, 17 зь іх памерлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі лекар зь Нямеччыны: у мяне няма аптымізму, што эпідэмію ў Беларусі ўдасца ўтрымаць пад кантролем