Увечары ў чацьвер грамадзянская абарона Італіі прадставіла новую статыстыку: 2 красавіка колькасьць заражаных павялічылася менш чым на 2,5 тысячы, то бок яна расьце павольней, чым у сераду, калі іх было больш за 2,9 тысячы.
На жаль, сьмяротнасьць застаецца высокай: у чацьвер каранавірус забраў жыцьці 760 чалавек, гэта на 33 больш, чым на дзень раней. Але акрыяла ўдвая больш людзей, чым памерла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская статыстыка каранавірусу заблытала міжнародныя арганізацыі і журналістаўРасьце працэнт заражаных, ізаляваных дома, гэта значыць хворых без сымптомаў альбо зь лёгкімі сымптомамі), агулам іх больш за 50 тысяч. Гэта азначае, што працэнт людзей, якія маюць патрэбу ў стацыянарнай дапамозе, паступова зьніжаецца. Па словах кіраўніка грамадзянскай абароны Анджэла Барэлі, у чацьвер у рэанімацыі трапілі толькі 18 пацыентаў.
Ад успышкі эпідэміі COVID-19 у Італіі памерлі 13 915 чалавек. 18 278 чалавек паправіліся. У цяперашні час колькасьць інфікаваных сягае 83 000.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі заснавалі «Мапу дапамогі». Шукаюць, каму цяжка падчас пандэміі і хто можа дапамагчы