«Мапа дапамогі» будзе акумуляваць кантакты людзей, якія гатовыя дапамагчы падчас пандэміі, а таксама тых, каму дапамога рэальна патрэбная, распавёў стваральнік мапы, берасьцейскі абласны каардынатар руху «За свабоду» Юры Казакевіч.
«У сувязі з эпідэміяй надыходзяць цяжкія часы, — кажа Юры Казакевіч. — Як бы старанна не „клапацілася“ пра нас дзяржава, нам неабходна самім падумаць пра сябе. У першую чаргу пра старых, малазабясьпечаных, проста слабых людзях. І, вядома ж, лекарах — тых, хто знаходзіцца на пярэднім краі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць тых, хто заразіўся COVID-19, перавысіла 1 мільён чалавекДля каардынацыі нізавых ініцыятываў і ўзаемадапамогі стварылі інтэрактыўную «Мапу дапамогi». На ёй ужо ёсьць і будуць дадавацца кантакты людзей і арганізацый, якія маюць патрэбу ў дапамозе, і каардынаты тых, хто гэтую дапамогу можа аказаць.
«Мапа дапамогі» даступная тут.
Для папаўнення кантактаў існуюць некалькі гугл-формаў.
- Для тых, хто можа дапамагчы
- Для тых, каму патрэбна дапамога
Заяўкі таксама можна пакідаць у Тэлеграм-чаце для аказаньня дапамогі падчас пандэміі каранавірусу.