І Лукашэнка, і ягоная прэс-сакратарка, і кіраўнікі міністэрства аховы здароў’я, і рэгіянальныя кіраўнікі настойліва пераконваюць, што афіцыйная інфармацыя пра каранавірус у Беларусі — праўдзівая.
Але далёка ня ўсе гэтаму вераць. А многія прыгадваюць, як улады (тады камуністычныя) хлусілі пра Чарнобыль.
Але ёсьць больш сьвежы прыклад, чым Чарнобыль.
Гэта —так званая беларуска-расейская інтэграцыя. «Дарожныя мапы», зьмест якіх невядомы ня толькі дзевяці з паловай мільёнам жыхароў Беларусі, але і двум сотням дэпутатаў так званага парлямэнту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Патаемная інтэграцыя. Чаму маўчыць сьпікер АндрэйчанкаАле гэты прыклад, як ні парадаксальна — адначасна і цудоўны спосаб для ўладаў даказаць, што яны ня хлусяць пра вірус, ад якога залежаць жыцьці людзей.
Ва ўсялякім разе зрабіць першы крок у гэтым напрамку.
А менавіта — рассакрэціць дакумэнты, ад якіх залежыць лёс краіны: апублікаваць «дарожныя мапы» так званай «інтэграцыі». Каб людзі нарэшце даведаліся, што ім рыхтавалі ў Крамлі і менскім Палацы незалежнасьці.
Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка параіў есьці тлустае «супраць каранавірусу». Мэдыкі раяць адваротнае