Агульная колькасьць мэдыкаў, інфікаваных у Італіі каранавірусам COVID-19, перавысіла 10 тысяч чалавек, паведаміў у чацьвер прафсаюз мэдычных работнікаў мясцовых шпіталёў Anaao-Assomed.
Паводле гэтых дадзеных, прыкладна 20% зь іх складаюць лекары. Многія італьянскія мэдработнікі знаходзяцца на лячэньні ў аддзяленьнях інтэнсіўнай тэрапіі.
Мэдычны прафсаюз называе 4 прычыны такога высокага працэнту інфікаванасьці сярод дактароў:
- Позьняя актывацыя захадаў па стрымліваньню каранавірусу, а таксама адсутнасьць належнай падрыхтоўкі ў шпіталях.
- Недахоп сродкаў індывідуальнай абароны (масак, акуляраў, пальчатак, спэцвопраткі).
- Недастатковае дбаньне пра бясьпеку мэдычных работнікаў (празь недахоп кадраў не выконваліся рэкамэндацыі па ізаляцыі мэдпэрсаналу).
- Адсутнасьць рэгулярных абавязковых тэстаў для мэдпэрсаналу (пэрсанал тэставаўся, як і пацыенты, толькі пры наяўнасьці сымптомаў хваробы).
Прафсаюз дактароў патрабуе зьмены такіх падыходаў і нагадвае пра існаваньне у працоўным заканадаўстве Італіі артыкулу, які гарантуе работніку «права на супраціў», калі ён сутыкнуўся зь «непазьбежнай пагрозай» для свайго здароўя.
Італія займае першае месца ў Эўропе па заражанасьці каранавірусам.
Your browser doesn’t support HTML5