Альжыр стаў яшчэ адной краінай, якая вызваліла з турмаў частку вязьняў у сувязі з эпідэміяй хваробы Covid-19, выкліканай новым каранавірусам.
Як паведамляе Бі-бі-сі, прэзыдэнт гэтай краіны падпісаў памілаваньне амаль для 5 тысяч вязьняў, якім заставалася правесьці ў зьняволеньні 18 месяцаў ці менш. Раней тысячы зьняволеных з турмаў вызвалілі ў Этыёпіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На час эпідэміі аддайце нам дзяцей на парукі». «Маці 328» зьвярнуліся ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША пачалі вызваляць з турмаў у сувязі з каранавірусам. Інфэкцыя ў турме, дзе сядзеў Гарві Вайнштэйн ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Іран вызваліў 85 тысяч вязьняў у сувязі з каранавірусамШто трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ