Што адбываецца ў Доктаравічах, дзе памерла інфікаваная каранавірусам настаўніца. ВІДЭА

Свабода правяла жывую відэатрансьляцыю зь вёскі Новыя Доктаравічы, дзе ўначы памерла настаўніца Натальля А., якую шпіталізавалі з пнэўманіяй каля двух тыдняў таму.

Пра сьмерць настаўніцы Свабодзе паведамілі мясцовыя жыхары. 1 красавіка Мінздароўя Беларусі таксама пацьвердзіла другі выпадак сьмерці ад каранавірусу ў Беларусі, не ўдакладняючы аднак, дзе зафіксавалі другую сьмерць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбываецца ў Доктаравічах, дзе памерла інфікаваная каранавірусам настаўніца. ВІДЭА

Паводле былога настаўніка Доктаравіцкай школы Мікалая, апошнія пяць дзён Натальля была ў рэанімацыі, лекары змагаліся за яе здароўе. Мэдыкі казалі аднавяскоўцам, што ў яе нібыта быў каранавірус.

У Новых Доктаравічах Натальля А. выкладала ангельскую мову ў мясцовай школе. 30 сакавіка мэдыкі забралі зь вёскі каля 20 дарослых і столькі ж дзяцей. Паводле інфармацыі Свабоды, атрыманай ад бацькоў вучняў доктаравіцкай школы, у некаторых зь дзяцей аналіз на каранавірус даў станоўчы вынік. Таксама ў той дзень шпіталізавалі мужа і дачку настаўніцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды і навошта вязуць нашых дзяцей?!» У Капыльскім раёне школьнікаў масава правяраюць на каранавірус. ФОТА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзяцей і трактарыстаў адправілі на карантын. У некаторых — каранавірус». Як пандэмія дабралася да беларускай вёскі

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ