Пра гэта Свабодзе стала вядома ад сваякоў Віктара Дашкевіча.
Пахаваньне адбудзецца заўтра, але на ім будуць прысутнічаць толькі сваякі. Цела Віктара Дашкевіча з моргу ў чыгуначным шпіталі адразу адвязуць на могілкі. Грамадзкага разьвітаньня не дазволілі эпідэміёлягі.
Актор віцебскага Нацыянальнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа Віктар Дашкевіч памёр у аўторак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першая сьмерць чалавека з каранавірусам у Беларусі: памёр віцебскі актор Віктар ДашкевічУ мэдыцынскую ўстанову ён трапіў 21 сакавіка з дыягназамі «пнэўманія» і «хранічная абструкцыйная хвароба лёгкіх», падчас лячэньня яму двойчы рабілі тэст на наяўнасьць каранавірусу, другі зь іх паказаў станоўчы вынік.
Афіцыйнай прычынай сьмерці Віктара Дашкевіча пазначылі «неўдакладненую пнэўманію».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Афіцыйна віцебскі актор памёр не ад каранавірусуУ студзені артысту споўнілася 75 гадоў. Віктар Дашкевіч ад 1973-га працаваў у Коласаўскім тэатры, з 1981-га па 1990-ы і з 1991-га па 2007 год выконваў абавязкі загадчыка трупы. На сцэне выканаў дзясяткі роляў. Заслужаны артыст Беларусі (2016), узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны (2010), ганаровымі граматамі Кабінэту міністраў (1996) і Нацыянальнага сходу Беларусі (2006) ды іншымі ўзнагародамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вянок памяці: актор Віктар Дашкевіч, першая ахвяра каранавірусу ў Беларусі
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ