У Пружанскім раёне загінуў салдат

Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства абароны паведаміла пра сьмерць радавога Пінчука В.А. у Пружанскім раёне.

31 сакавіка ў Пружанскім раёне праз парушэньне патрабаваньняў бясьпекі радавы атрымаў траўму, несумяшчальную з жыцьцём. Вайсковец праходзіў службу з траўня 2019 года.

Камісія Міністэрства абароны ў гэтыя хвіліны высьвятляе прычыны здарэньня.