На сустрэчы са старшынёй Савету Рэспублікі Натальляй Качанавай 31 сакавіка Аляксандар Лукашэнка распавёў, што сам не здаваў тэст на каранавірус, і сказаў, што не зьяўляецца прыхільнікам самаізаляцыі людзей падчас пандэміі каранавірусу.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
«Замыкаецца ў гэтых тухлых кватэрах — гэта не мэтад. Мы забіваем людзей у гэтых кватэрах, — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба. — Адкрываецца шмат праблем, над якімі трэба працаваць, а не зачыняць мяжу і заганяць людзей у дамы. Нас заўсёды вучылі, вы ж памятаеце: калі ВРВІ, грып і іншае, трэба на вуліцу выходзіць, дыхаць сьвежым паветрам, праветрываць памяшканьне».
Лукашэнка зьвярнуў увагу, што, ізалюючы людзей у сваіх дамах і кватэрах, ніхто ня ведае, здаровыя яны ці ўжо чымсьці заразіліся, і ня толькі каранавірусам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «А ён, небарака, ня вытрымаў». Лукашэнка пракамэнтаваў першую ў Беларусі сьмерць інфікаванага каранавірусамУ выніку людзі знаходзяцца ў сваёй закрытай кватэры ў атмасфэры вірусаў і часьцяком занадта позна, ужо ў крытычным стане, паступаюць на лячэньне, перакананы Лукашэнка.
«Таму я не разумею тых, хто сёньня раіць ізаляваць, закрыць, перакрыць. Працаваць трэба, як мы гэта заўсёды рабілі, кропкава», — сказаў ён.
Што тычыцца тэстаў на каранавірус, дык кіраўнік Беларусі заявіў, што сам не здаваў тэст на COVID-19.
«Вірус блукае. Ні вы ня ведаеце, ні я. Я не рабіў тэст. І я ня ведаю, перажыў я гэты вірус ужо на нагах ці не. Сапраўды гэтак і там», — заўважыў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра каранавірус: «Мы цяпер на піку», але «падставаў пераносіць выбары няма»Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ