31 сакавіка ў Менску працягваецца падрыхтоўка да сьвяткаваньня Дня Перамогі — рабочыя пачалі ўзводзіць трыбуны да параду 9 траўня.
У Менску падрыхтоўку да вайсковага параду пачалі яшчэ да 26 сакавіка. Тады быў абмежаваны рух транспарту на МКАД у сувязі з праездам вайсковай мэханізаванай калёны да аэрадрому Ліпкі, дзе адбываюцца асноўныя рэпэтыцыі параду.
27 сакавіка кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка запэўніў, што «тэма сьвяткаваньня юбілею Вялікай Перамогі ня згубіцца ў нэгатыўным інфармацыйным патоку» ў сувязі з распаўсюджваньнем новага каранавірусу, Дзень Перамогі ў Беларусі адзначаць, як задумвалі.
Між тым у інтэрнэце людзі зьбіраюць подпісы з прапановай забараніць рэпэтыцыі і правядзеньне вайсковага параду 9 траўня ў Менску ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.