Таксама працуюць у звычайным рэжыме пасажырскія перавозчыкі. Абмежаваньняў на выезд з гораду няма. Гэта высьветлілі на месцы карэспандэнты Свабоды.
У сацыяльных сетках зьяўляюцца шматлікія паведамленьні пра тое, што выезды зь Віцебску перакрытыя, а вакол гораду стаяць блёк-пасты. Гэта няпраўда. Карэспандэнты Свабоды на месцы пераканаліся, што ў горад можна вольна ўехаць і выехаць. Напрыклад, На выезьдзе зь Віцебску на трасу М8 (у кірунку Воршы і Магілёва) няма ні блёк-пастоў, ні міліцэйскіх патрулёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Куды і навошта вязуць нашых дзяцей?!» У Капыльскім раёне школьнікаў масава правяраюць на каранавірус. ФОТАПасажырскія перавозчыкі працуюць у звычайным рэжыме. Рэйсы ў Менск сёньня не адмяняліся. Таксама і на заўтра можна забраніраваць месца на маршруткі, якія езьдзяць зь Віцебску ў Менск. Пры гэтым у сацыяльных сетках пісалі, што пасажырскае злучэньне Віцебску зь іншымі гарадамі скасаванае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выносілі з інсультам, дзядоў, бабак». Што адбываецца ў Іўі, дзе пацьвердзілі выпадак каранавірусуТакія чуткі выкліканыя навінамі пра надзвычайнае эпідэмічнае становішча ў горадзе праз каранавірус. Як распавядала Свабодзе лекарка зь Віцебску, ужо чатыры шпіталі ў горадзе пераведзеныя пад прыём пацыентаў з пнэўманіяй. Яна кажа, што колькасьць людзей, што захварэлі на каранавірус, штучна заніжаная.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пнэўманій мінімум у 2-3 разы больш», — каранавірус у Віцебску вачыма доктаркі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы ішлі па калідоры, а за намі распылялі дэзраствор». Што адбываецца ў інфэкцыйным шпіталі ў Віцебску вачыма пацыента