Яшчэ чатыры пацыенты з хранічнымі захворваньнямі і пацьверджаным заражэньнем каранавірусам памерлі ў Маскве. Пра гэтэ паведамляецца ў афіцыйным Тэлеграм-канале апэратыўнага штабу кантролю і маніторынгу сытуацыі з каранавірусам у Маскве.
«У Маскве памерлі чатыры пацыенты, у якіх быў пацьверджаны дыягназ „пнэўманія“ і атрыманы станоўчы вынік тэсту на каранавірус. Узрост пацыентаў — ад 76 да 86 гадоў. Усе пацыенты мелі хранічныя захворваньні, у прыватнасьці сардэчна-судзінныя», — сказалі ў штабе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін заклікаў пажылых расейцаў сядзець дома, калі яны хочуць жыцьУсяго ў Расеі, паводле інфармацыі на 30 сакавіка, пацьверджана 1836 выпадкаў заражэньня каранавірусам, 11 чалавек памерла, 66 выздаравелі.