Прэм’ер-міністар Борыс Джонсан паведаміў, што 20 тысяч брытанскіх лекараў і мэдсясьцёр, якія знаходзіліся на пэнсіі, вярнуліся на працу, каб дапамагчы ў барацьбе з пандэміяй каранавірусу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чаго каранавірусу баяцца, калі я спаў ля хворага на сухоты?» Як жывуць бяздомныя падчас пандэмііПра гэта ў распаўсюджаным у панядзелак відэароліку заявіў кіраўнік ураду, які сам знаходзіцца на самаізаляцыі пасьля таго, як у яго пацьвердзілася COVID-19.
«20 тысяч супрацоўнікаў нацыянальнай сыстэмы аховы здароўя вяртаюцца ў строй — лекары і мэдсёстры, і гэта выдатна», — сказаў Джонсан.
Па дадзеных, апублікаваных 28 сакавіка, у Злучаным Каралеўстве было пацьверджана амаль 20 тысяч выпадкаў заражэньня новым каранавірусам, 1 228 чалавек памерлі.
23 сакавіка ў мэтах барацьбы з распаўсюджваньнем новага каранавірусу ў Вялікай Брытаніі ўведзены карантын. Людзям забаронена пакідаць свае дамы бяз крайняй неабходнасьці.