600 тысяч масак FFP2 адклікалі пасьля выпрабаваньняў са шпіталёў у Нідэрляндах. Маскі не абараняюць твар альбо маюць няспраўныя фільтры. Нядаўна Нідэрлянды купілі 1,3 мільёну масак у Кітая.
Няякасныя маскі разьмеркавалі па некалькіх шпіталях, якія змагаюцца з пандэміяй COVID-19, паведамляе агенцтва AFP.
Міністэрства аховы здароўя Нідэрляндаў прыпыніла распаўсюджваньне астатняй часткі замовы.
«Другі тэст таксама паказаў, што маскі не адпавядалі стандартам якасьці. Прынятае рашэньне не выкарыстоўваць ні адзін з гэтых грузаў», — цытуе AFP міністэрства здароўя Нідэрляндаў.
Кітай дасылае мільёны масак і мэдыкамэнтаў у краіны сьвету для барацьбы з пандэміяй COVID-19. Пастаўкі з Кітая атрымалі Сэрбія, Лібэрыя, Францыя, Філіпіны, Чэхія і Ўкраіна.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
У Нідэрляндах зафіксавана каля 9700 пацьверджаных выпадкаў COVID-19. 630 чалавек сталі ахвярамі новага вірусу.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ