Урад Славаччыны, дзе праз каранавірус дзейнічае рэжым надзвычайнай сытуацыі, прыняў рашэньне зьмякчыць жорсткія эканамічныя абмежаваньні, накіраваныя на прадухіленьне распаўсюджваньня інфэкцыі. Пра гэта паведаміла ў суботу Славацкае радыё.
Улады, баючыся масавага банкруцтва ў камэрцыйным сэктары, з будучага тыдня дазволілі працу крамаў оптыкі, садовых прыладаў, будматэрыялаў і інструмэнтаў. Пачнуць працаваць лізінгавыя кампаніі. Зьняцьце забароны на вядзеньне бізнэсу падчас пандэміі тычыцца толькі невялікіх гандлёвых кропак і фірмаў, якія разьвіваюць бізнэс у сфэры лізінгу. Гандлёвыя цэнтры застануцца зачыненымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэхія зьмякчае карантынУладальнікі крамаў абавязаныя забясьпечыць пакупнікоў гелем для дэзінфэкцыі, якім тыя павінны апрацоўваць рукі пры ўваходзе ў гандлёвыя залы. Пакупкі трэба будзе ў аднаразовых пальчатках, якія таксама мае забясьпечыць крама.
У Славаччыне налічваецца 292 хворыя каранавірусам. Шпіталізаваныя 85 чалавек, стан двух мэдыкі ацэньваюць як крытычны. Вылечыліся ад хваробы два чалавекі.