Спэктакль «Паўлінка» Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы онлайн паглядзелі каля 20 тыс. гледачоў ва ўсім сьвеце, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў тэатры.
Онлайн-паказ адбыўся 27 сакавіка ў Міжнародны дзень тэатру.
«Дзякуючы трансьляцыі «Паўлінка» аб’яднала беларусаў усяго сьвету. Онлайн-паказ глядзелі ў ААЭ, Азэрбайджане, Армэніі, Бэльгіі, Грузіі, Нямеччыне, ЗША, Ізраілі, Гішпаніі, Казахстане, Канадзе, Кіргізстане, Латвіі, Літве, Пакістане, Партугаліі, Польшчы, Расеі, Славаччыне, Турцыі, Украіне, Францыі, Японіі ды іншых краінах, — расказалі ў тэатры.
Беларуская дыяспара ў Мадрыдзе арганізавала прагляд трансьляцыі ў нацыянальных строях, а падпісчыкі Купалаўскага у Instagram і Facebook, а таксама артысты тэатру, правялі флэш-моб на запрашэньне да онлайн-прагляду. Агулам за адзін вечар шэдэўр беларускай клясыкі паглядзелі каля 20 тыс. чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Свабодны тэатар» пайшоў у карантынСпэктакль «Паўлінка», пастаўлены Львом Літвінавым у 1944 годзе на базе Томскага драматычнага тэатру ва ўмовах эвакуацыі, лічыцца візытоўкаю Купалаўскага. Менавіта гэтай пастаноўкай пачынаецца кожны сэзон, спэктакль застаецца неадʼемнай часткай рэпэртуару ўжо амаль 80 гадоў. У 2019 годзе «Паўлінка» была прызнаная нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьцю Беларусі.