Прэм'ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін даручыў закрыць межы краіны з 30 сакавіка. Указ апублікаваны на афіцыйным партале праўнай інфармацыі Расеі.
Дакумэнт прадугледжвае прыпыненьне руху праз аўтамабільныя, чыгуначныя, пешаходныя, рачныя і зьмешаныя пункты пропуску празь дзяржаўную мяжу Расеі.
Таксама будзе закрыты сухаземны ўчастак расейска-беларускай мяжы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Больш за ўсё мяне хвалюе Расея». Лукашэнка расказаў, што адбываецца на расейскай і польскай мяжы падчас каранавірусуМяжу Расеі змогуць перасякаць толькі дыпляматы і чальцы афіцыйных дэлегацыяў, кіроўцы грузавога транспарту, жыхары Калінінградзкай вобласьці, жыхары самаабвешчаных ДНР і ЛНР з расейскімі пашпартамі, а таксама расейцы, якія выяжджаюць з краіны ў сувязі са сьмерцю блізкага сваяка.
Раней межы ўжо былі закрытыя для замежных грамадзян і афіцыйна спыняліся авіязносіны (аднак самалёты паміж Масквой і іншымі краінамі лётаюць надалей).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Памежнікі бываюць толькі наездамі». Як жывуць з двух бакоў «закрытай» мяжы паміж Беларусьсю і Расеяй