Амэрыканская кампанія Abbott Laboratories заявіла, што атрымала адабрэньне фэдэральных рэгулятараў ЗША, якое дазваляе пачаць масавую вытворчасьць тэсту на каранавірус, здольнага даваць вынікі на працягу некалькіх хвілін.
Тэсты ў тэрміновым парадку ўхваліла Адміністрацыя ЗША па харчаваньні і мэдыкамэнтах (FDA).
Abbott Laboratories плянуе пачаць разьмеркаваньне тэстаў на наступным тыдні і павялічыць вытворчасьць да 50 тысячаў у дзень. Тэст дазваляе атрымаць пазытыўны вынік за пяць хвілін, нэгатыўны – за 13 хвілін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвет зачынены ў дамах. Павялічваецца хатні гвалт