27 сакавіка Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў тэрміны правядзеньня сёлетняга «Славянскага базару ў Віцебску». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэсавай службе кіраўніка дзяржавы.
Асноўныя мерапрыемствы пройдуць з 16 да 20 ліпеня.
Адметна, што сёлета гледачы «Славянскага базару» змогуць прыехаць на фэстываль бязь візы. Пропускам празь мяжу будзе білет на фэстывальны канцэрт.
Гэта будзе 29-ты па ліку «Славянскі базар у Віцебску». Білеты ўжо ў продажы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бязьвізавых турыстаў у Беларусі у 2019 годзе стала больш на 40%