У апошнія тыдні ўсё больш людзей на Зямлі мусяць заставацца ў памяшканьнях, каб такім чынам запаволіць распаўсюд каранавірусу і пазьбегнуць перапаўненьня шпіталяў і іншых установаў аховы здароўя.
Некалькі астранаўтаў Аэракасьмічнага агенцтва ЗША (NASA), якія маюць за сабой досьвед доўгага прабываньня ў ізаляванай прасторы касьмічнага апарату, падзялілася парадамі, як паводзіць сябе ў такой сытуацыі — самотна або з групай таварышаў — і як эфэктыўна выкарыстоўваць час адасобленасьці.
Скот Кэлі (правёў амаль год на борце Міжнароднай касьмічнай станцыі)
- расплянуйце свой дзень і строга прытрымлівайцеся гэтага пляну
- не прысьвячайце сябе толькі працы, абавязкова знайдзіце час для забавы і расслабленьня (будучы ў космасе, Кэлі двойчы паглядзеў сэрыял «Гульня тронаў»)
Пэгі Ўітсан (першая жанчына-камандзір Міжнароднай касьмічнай станцыі, правяла на арбіце 665 сутак)
- ізаляцыя/карантын дае вам больш часу, каб падумаць і зрабіць тое, на што вы ня маеце часу ў нармальным жыцьці — скарыстайце гэтую нагоду
Эн Маклэйн (правяла на арбіце 203 сутак)
- пакуль дзейнічаць, дайце знаць, што хочаце зрабіць
- калі вы зрабілі нешта дрэнна, не маўчыце, абмяркуйце няўдачу зь іншымі
- прапануйце рашэньні, ня толькі праблемы
- будзьце адкрытымі адносна сваіх слабасьцяў і пачуцьцяў*не перадавайце свайго стрэсу іншым
- збалянсуйце працу, адпачынак і асабісты час