Свабода сабрала 5 нечаканых лічбаў пра беларусаў падчас сусьветнай пандэміі каранавірусу.
Амаль па ўсім сьвеце краіны закрылі межы, а людзей адправілі на карантын. У Беларусі афіцыйна карантыну няма, але многія самі сышлі на ізаляцыю і працуюць з дому. Глядзім, якія цікавыя лічбы гэта прынесла.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
+17,9%. Настолькі вырасьлі прагляды Pornhub
Беларусы сталі часьцей праглядаць порнасайты. Сярэдняя наведвальнасьць Pornhub зь Беларусі вырасла на 17,9 у параўнаньні са звычайным пэрыядам, калі пандэміі няма. Вырасла гэтая статыстыка і ў суседзяў Беларусі. Напрыклад у Расеі наведвальнасьць павялічылася на 57%, ва Ўкраіне — на 7,1%, у Польшчы — на 15,4%.
+24%. Настолькі вырасьлі продажы ў сэкс-шопе
Сэкс-шоп у Менску, які гандлюе онлайн, займеў за апошнія тры тыдні прырост продажаў на 24%. Уладальніца сэкс-шопа Дар’я Бубнова сказала Свабодзе, што «людзі сталі набываць недарагія кітайскія вырабы».
«Сярэдні чэк упаў на 18%, а вось продажы тавараў таннага сэгмэнту вырасьлі на 73,5%. Цяпер сярэдні чэк каля 80 рублёў. Пры гэтым вырасла і колькасьць пакупак, дзе кошт вышэйшы за 300 рублёў», — паведаміла Дар’я.
Вырасьлі і продажы ачышчальнікаў для тавараў: іх за месяц прадалі болей, чым за ўвесь мінулы год. Магчыма, людзі замяняюць імі звычайны антысэптык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беспрэцэдэнтны ўдар». Як у сувязі з каранавірусам беларускія IT-кампаніі скарачаюць штаты, зьмяншаюць заробкі
0%. Настолькі вырасьлі продажы кніг
Нягледзячы на добраахвотную самаізаляцыю, кніг у беларускіх кнігарнях набываць больш ня сталі. Ні ў кнігарні «Логвінаў», ні ў «Галіяфах» росту продажаў не заўважылі. Ня кажуць пра шалёны рост продажаў і ў «Белкнізе».
У 9 разоў. Настолькі падаражэлі аднаразовыя марлевыя маскі
У канцы студзеня ўпакоўка з трох аднаразовых трохслойных масак на гумках вытворчасьці «Фарма-Маркет» каштавала 46 капеек. 20 сакавіка тры такія ж самыя маскі каштавалі ў той жа аптэцы 3 рублі 99 капеек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Беларусь засталася бяз танных аднаразовых масак? Расьсьледаваньне Свабоды3 разы на дзень. Столькі разоў Лукашэнка ўжывае слова «каранавірус»
Паводле сайта Лукашэнкі і апошніх навін, за два тыдні ён ужыў слова «каранавірус» 47 разоў у тым ці іншым кантэксьце. Гэта па 3,2 раза на тыдзень. У асноўным гэта заспакаяльныя словы пра тое, што «ў краіне ўсё добра».
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ