Работнікі прадпрыемства ААТ «Белгіпс», якое наведвае Аляксандар Лукашэнка, пацікавіліся ў яго, ці не зьбіраюцца ўлады адмяніць падрыхтоўку да 75-годзьдзя Перамогі 9 траўня.
Лукашэнка запэўніў, што «тэма сьвяткаваньня юбілею Вялікай Перамогі ня згубіцца ў нэгатыўным інфармацыйным патоку».
«Не, ня згубіцца. Падрыхтоўка ў краіне працягваецца, і ніякія заплянаваныя мерапрыемствы не адмяняюцца», — зазначыў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску вайскоўцы рыхтуюцца да параду 9 траўня. ВІДЭА«У мяне часта пытаюцца — а вы паедзеце на парад у Маскву? Вядома. Калі ўжо зь Беларусі ніхто не прыедзе ў Маскву, то хто ж тады паедзе? Ясна, што з Украіны ніхто не паедзе», — сказаў Лукашэнка.
Між тым, ён ня выключыў, што парад у Маскве могуць адмяніць.
«Зыходзячы з таго, што ў іх (у Расеі — рэд.) адбываецца, і гэты псыхоз іх ахапіў (у сувязі з каранавірусам — рэд.), ці будуць яны праводзіць гэтыя мерапрыемствы», — дадаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У інтэрнэце зьбіраюць подпісы за забарону вайсковага параду ў Менску на 9 траўняУ Менску ўжо рыхтуюцца да вайсковага параду. Так, 26 сакавіка быў абмежаваны рух транспарту на МКАД у сувязі з праездам вайсковай мэханізаванай калёны да аэрадрому Ліпкі, дзе адбываюцца асноўныя трэніроўкі.
Раней была інфармацыя, што Лукашэнка прыняў запрашэньне наведаць на 9 траўня Маскву. Але 18 сакавіка Расея закрыла ўсе сухапутныя межы, а днямі і паветраную прастору.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея забараняе ўезд усім іншаземцам, у тым ліку беларусамШто трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ