Міністэрства юстыцыі ЗША абвінаваціла прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаласа Мадура ў наркагандлі і захоўваньні зброі. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.
Міністэрства юстыцыі паведамляе, што, Мадура як найменш з 1999 году быў адным зь лідэраў наркакартэлю Cartel de Los Soles ( «Картэль сонцаў»). Картэль займаўся перапраўкай какаіну з Калюмбіі ў ЗША праз Вэнэсуэлу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вэнэсуэле разагналі шэсьце праціўнікаў улады. ФОТАЧлены картэлю, паведамляецца на сайце Міністэрства юстыцыі ЗША, мелі намер «ня толькі ўзбагаціцца», «але і падарваць здароўе амэрыканцаў».
Па кожным з чатырох абвінавачваньняў, якія вылучаныя супраць Мадуры, яму пагражае пакараньне аж да пажыцьцёвага зьняволеньня. Узнагарода ў 15 мільёнаў даляраў чакае таго, хто прадставіць інфармацыю, якая паспрыае яго злавіць.
Мадура — не адзіны, каму вылучаныя абвінавачваньні: Міністэрства юстыцыі ЗША называе шэсьць былых і дзейных высокапастаўленых чыноўнікаў Вэнэсуэлы, а таксама некалькіх кіраўнікоў «Рэвалюцыйных узброеных сілаў Калюмбіі», якіх таксама абвінавачваюць у трафіку наркотыкаў у ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Мадура заклікаў жанчын нараджаць па 6 дзяцей