МЗС Кітаю 26 сакавіка абвясьціў аб увядзеньні часовай забароны на ўезд у краіну іншаземцам зь дзейнымі візамі або зь відам на жыхарства з прычыны пандэміі каранавірусу. Забарона ўступае ў сілу 28 сакавіка.
«Прыпыненьне — гэта часовы захад, які Кітай вымушаны прыняць у сьвятле сытуацыі, зьвязанай з успышкай каранавірусу, і досьведам іншых краінаў», — цытуе кітайскую заяву «Інтэрфакс».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітай усё яшчэ ўтойвае інфармацыю аб каранавірусе, — Дзяржаўны сакратар ЗШАНа мінулым тыдні ў Кітаі некалькі дзён запар не выяўлялі новых выпадкаў заражэньня ўнутры краіны, у той час як за кошт уездаў з-за мяжы колькасьць хворых на COVID-19 працягвала расьці.
За ўвесь час эпідэміі ў Кітаі было зарэгістравана больш за 81 тысячы выпадкаў заражэньня каранавірусам. У сьвеце, паводле падлікаў Унівэрсытэту Джона Гопкінса, захварэлі ўжо больш за 495 тысяч чалавек.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ