Затрыманы рэдактар «Ежедневника» застанецца пад вартай, — БАЖ

Сяргей Сацук, здымак 2014 году

Затрыманы галоўны рэдактар дзелавога выданьня «Ежедневник» застанецца пад вартай, напісаў у сваім фэйсбуку прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.

Паводле інфармацыі Гарэцкага, пра ўтрыманьне пад вартай родным Сацука паведаміў сьледчы.

Што здарылася?

У Менску 25 сакавіка супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі галоўнага рэдактара онлайн-выданьня «Ежедневник» Сяргея Сацука. Супраць яго завялі крымінальную справу за хабар.

У офісе «Ежедневника» 26 сакавіка прайшоў ператрус, супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў вынялі дакумэнтацыю і тэхніку.

Беларуская асацыяцыя журналістаў 26 сакавіка заклікала неадкладна вызваліць Сяргея Сацука.