Міністар сельскай гаспадаркі Францыі Дыдзье Гіём заклікаў усіх, хто страціў працу з прычыны эпідэміі, шукаць працу ў сельскай гаспадарцы. Прв гэта ён заявіў у эфіры тэлеканаду BFM TV.
— Я звяртаюся да жанчын і мужчын, якія не працуюць, зачыненыя ў сваіх дамах, да афіцыянтаў у рэстаранах, абслулі у гатэлях, цырульнікаў у маім раёне, якія больш не працуюць. Я кажу вам — падтрымлівайце сельскую гаспадарку, — сказаў Гіём.
Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
Ён нагадаў, што сельская гаспадарка павінна «працаваць, каб карміць французаў». Ён таксама падлічыў, што гэты сэктар эканомікі адчувае дэфіцыт каля 200 000 чалавек.
Фэрмэры ў Францыі занепакоеныя ураджаем гэтага года з прычыны закрыцьця межаў — яны былі адрэзаныя ад сэзонных рабочых з Усходняй Эўропы і Афрыкі.
Мінстар заявіў у інтэрвію, што сельская гаспадарка можа падтрымаць ня толькі працаўнікоў сэктара паслуг, але і студэнтаў. У сваю чаргу міністар эканомікі і фінансаў заклікаў да «нацыянальнай салідарнасьці» і куплі прадуктаў харчаваньня ў францускіх фэрмэраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спачатку я была легкадумная, як цяпер многія ў Беларусі». Аповед беларускі з Гішпаніі, дзе бушуе COVID-19Ініцыятыву міністра сельскай гаспадаркі падтрымала міністарка працы Мюрыэль Пэніко, якая абвясьціла аб падрыхтоўцы практычнай інструкцыі для фэрмэрскіх гаспадарак і кампаній, у якой будуць прапанаваны канкрэтныя рашэньні, «якія гарантуюць бясьпечную працу».