Падзеі 26 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
26 сакавіка 1940 году нарадзіўся Міхаіл Касьцюк, беларускі гісторык, акадэмік НАНБ. Касьцюк быў адзіным дырэктарам Інстытуту гісторыі Акадэміі навук, якога выбіралі, а не прызначалі.
Таксама пры яго кіраўніцтве інстытутам выйшаў двухтомнік «Нарысы гісторыі Беларусі», якія разглядаў гісторыю і гістарыяграфію Беларусі з нацыянальнага пункту гледжаньня. Па гэтых падручніках вучыліся не адзін год студэнты гістарычных факультэтаў.
Міхаіл Касьцюк — аўтар звыш 250 навуковых прац, 10 манаграфій. У 2010 годзе ён быў узнагароджаны ордэнам імя Францішка Скарыны. Пасьля сьмерці Міхаіла Касьцюка сёлета ў лютым у Беларусі не засталося гісторыкаў-акадэмікаў.
Дзень у гісторыі
1944 — У Менску ў гарадзкім тэатры адбылася прэм’ера опэры «Усяслаў Чарадзей» М. Шчаглова-Куліковіча на вершы Н. Арсеньневай.
1944 — У часе Другой сусьветнай вайны савецкія войскі ля горада Бельцы выйшлі да дзяржаўнай мяжы СССР.
1948 — Увядзеньне ЗША эмбарга на гандаль так званымі стратэгічнымі таварамі з сацыялістычнымі краінамі.
1953 — Джонас Солк абвяшчае стварэньне вакцыны ад поліяміэліту.
1971 — Банглядэш (Усходні Пакістан) абвяшчае сваю незалежнасьць ад Пакістану.
1979 — Ізраільскі прэм’ер-міністар Мэнахем Бэгін і прэзыдэнт Эгіпту Анвар Садат падпісалі эгіпецка-ізраільскую мірную дамову пасьля двух гадоў перамоваў.
1988 — Утварэньне заснавальніцкага камітэту Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў (БАС) у Польшчы.
1995 — Пачынае дзейнічаць Шэнгенскае пагадненьне.
2000 — Уладзімір Пуцін абраны прэзыдэнтам Расеі.
У гэты дзень нарадзіліся
1874 — Робэрт Фрост, амэрыканскі пісьменьнік.
1911 — Тэнэсі Ўільямс, амэрыканскі пісьменьнік.
1942 — Іван Арабейка, беларускі паэт.
1949 — Патрык Зюскінд, нямецкі пісьменьнік.
У памяці
1827 — памёр Людвіг ван Бэтховэн, нямецкі кампазытар.
1923 — памерла Сара Бэрнар, француская акторка.
1932 — памер Зыгмунт Лазінскі, беларускі каталіцкі рэлігійны дзяяч, біскуп.