Эксклюзіў. Беларуская Няўзброеная Рэспубліка: чаму не адбылася армія БНР

Ад пачатку свайго існаваньня ўрад БНР шукаў прыдатную кандыдатуру вайсковага лідэра.

Кадравы афіцэр Павел Вэнт атрымаў у 1918 годзе пасьведчаньне «Начальніка штабу арміі БНР». Ён спрабаваў служыць Беларусі ў Адэсе, Вільні, Парыжы, на баку бальшавікоў і супраць іх, урэшце завяршыў вайсковую кар’еру ў Чэхаславаччыне. Дасьледнікі толькі цяпер даведаліся дэталі ягонага лёсу і знайшлі магілу на самых прэстыжных могілках Чэхіі.