Эўразьвяз прыпыніў дзеяньне Пакту стабільнасьці і росту. Што гэта значыць

Рада эканомікі і фінансаў Эрапейскага зьвязу ў панядзелак, 23 сакавіка, прыпыніла дзеяньне Пакту стабільнасьці і росту, выкарыстаўшы агаворку аб магчымасці выхаду зь яго.

Пакт — гэта базавы дакумэнт эўразоны. Ён абавязвае краіны Эўразьвязу зводзіць свае дзяржбюджэты са станоўчым або нулявым сальда.

У выключных выпадках можа дапускацца дэфіцыт дзяржбюджэту, аднак ён не павінен быў перавышаць 3% валавага ўнутранага. Пактам стабільнасьці і росту таксама прадугледжана, што дзяржаўны доўг не павінен перавышаць 60% ВУП.

Міністры фінансаў краінаў Эўразьвязу заявілі, што цьвёрда імкнуцца хутка вырашыць бягучыя праблемы, аднаўляць давер і падтрымліваць хуткае аднаўленьне эўразоны.

У эўразону ўваходзяць 19 з 27 краінаў Эўразьвязу. Валюта эўра таксама знаходзіцца ў абарачэньні ў шэрагу краінаў за межамі Эўразьвязу (у Чарнагорыі і Косава замяніла нацыянальныя валюты). На краіны, якія парушылі Пакт стабільнасьці і росту, раней маглі быць накладзеныя буйныя штрафы, адзначае Deutsche Welle.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветны банк можа выдаткаваць 150 мільярдаў даляраў за 15 месяцаў на барацьбу з каранавірусам

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ