Ужо сёньня: гадавіна пачатку паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі

Бітва паўстанцаў пад Рацлавіцамі

Падзеі 24 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі​.

Дата дня

24 сакавіка 1794 году ў Рэчы Паспалітай пачалося ўзброенае вызваленчае паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі. Паўстаньне ставіла мэтай скасаваньне Першага і Другога падзелаў Рэчы Паспалітай, якія адбыліся ў 1772 і 1793 гадах.

Таксама ў гэты дзень

1882 — Роберт Кох абвясьціў аб адкрыцьці бактэрыі сухотаў.

1919 — у Гомелі пачалося антысавецкае паўстаньне пад кіраўніцтвам Уладзіміра Стракапытава.

1984 — першы пробны рэйс першай лініі Менскага мэтро.

1996 — на заклік БНФ 30 000 чалавек выйшлі на вуліцы Менску, каб адзначыць Дзень Незалежнасьці і выказаць пратэст супраць беларуска-расейскай інтэграцыі. Дзень Волі — 1996 стаў найбольш масавай акцыяй за ўсё гісторыю сьвяткаваньня гадавіны незалежнасьці БНР.

1999 — Пачатак бомбавых удараў NATO па Югаславіі.

2005 — у Кіргізстане пасьля народных хваляваньняў (тульпанавая рэвалюцыя) быў зрынуты прэзыдэнт Аскар Акаеў.

2006 — у Менску пасьля 4-х дзён існаваньня ўлады разагналі намётавае мястэчка, створанае падчас акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.

2011 — у Менску асудзілі двух лідэраў «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава да 2 і 4 гадоў калёніі. Гэта была сэрыя судовых працэсаў за Плошчу 2010, хаця гэтыя два актывісты былі прэвэнтыўна затрыманыя яшчэ 18 сьнежня 2010 нібыта за ўчыненую на вуліцы бойку.

Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў

У гэты дзень нарадзіліся

1945 — Аляксей Глебаў, беларускі скульптар.

1949 — Нік Лоў, брытанскі сьпявак.

1956 — Стыў Балмэр, прэзыдэнт карпарацыі «Microsoft» у 2000-2014 гадах.

У памяці

1905 — памёр Жуль Вэрн, францускі пісьменьнік-фантаст.

1980 — памёр Пятрусь Броўка, беларускі літаратар і перакладчык.

Пятрусь Броўка. Здымак з фондаў БДАМЛМ.