«Рассельгаснагляд» ад 20 сакавіка на дзесяць дзён забараніў экспарт ўсіх крупяных вырабаў з Расеі. Ліст пра гэта быў разасланы ў тэрытарыяльныя органы «Рассельгаснагляду», паведамляе Інтэрфакс.
Забарона будзе дзейнічаць да адмысловых указаньняў працоўнай групы Дзяржаўнай рады ў справе папярэджваньня завозу і распаўсюджваньня каранавіруснай інфэкцыі. Гэтую групу ўзначальвае мэр Масквы Сяргей Сабянін.
У «Рассельгаснаглядзе» гэтую інфармацыю не камэнтуюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларус пра Іркуцк: У крамах — хапун, масак няма, тэст здаць немагчымаПа выніках нарады 21 сакавіка прэм’ер-міністар Міхаіл Мішусьцін даручыў Міністэрству сельскай гаспадаркі, Міністэрству прамысловасьці і гандлю, ФМС і Міністэрству аховы здароўя да 25 сакавіка падрыхтаваць прапановы, як абмежаваць экспарт прадуктаў харчаваньня, тавараў першай неабходнасьці і лекаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея адкрыла мяжу для транзыту грамадзян Беларусі і іншых краінаў СНД