Першае выданьне кнігі Сяргея Абламейкі пра Каліноўскага разышлося ў Менску за два дні падчас трох прэзэнтацый 2-3 лютага 2020 году.
З увагі на вялікі попыт, рэдакцыя не пасьпела разаслаць кнігу тым, хто замовіў яе электронна. Таму было вырашана выпусьціць другое выданьне, дапрацаванае і дапоўненае. Менавіта яго і атрымаюць тыя, хто пакінуў заяўкі раней.
Гэта 77-мы том «Бібліятэкі Свабоды. ХХІ стагодзьдзя».
Замовіць кнігу можна ТУТ.
Каб атрымаць кнігу ад Радыё Свабода ў падарунак, калі ласка, адкажыце на пытаньні ў анкеце. Нам важнае ваша меркаваньне!
З улікам складанай эпідэміялягічнай сытуацыі выкананьне замоваў зойме болей часу, чым звычайна. А пакуль кнігу можна свабодна спампаваць і чытаць у фармаце PDF.
Буктрэйлер першага выданьня:
Your browser doesn’t support HTML5
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мужыцкая праўда № 8». Сотні людзей прыйшлі на прэзэнтацыю кнігі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 пастулятаў беларускай нацыянальнай ідэі паводле Каліноўскага
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Каліноўскі аддзяліў Беларусь і Літву ад Польшчы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі